Філібер Дэлорм (фр. Philibert Delorme або de l’Orme; паміж 1510 і 1515, Ліён - 8 студзеня 1570, Парыж) — найбуйнейшы французскі архітэктар эпохі Адраджэння. Ён адстойваў спалучэнне ордэрных элементаў з гатычнымі (т. зв. «Французскі ордэр»), шырока выкарыстаў «французскую калону», драўляныя фермы («аркі Дэлорма») і кілепадобныя дахі. З 1549 насіў тытул абата Іўры.
Сын Ліёнскага муляра. У сярэдзіне 1530-х гадоў удзельнічаў у раскопках антычных помнікаў у Рыме.