wd wp Пошук:

Фібула з Малышкаўскага гарадзішча

Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — бронзавая падковападобная фібула IIII стст., знойдзеная А. Р. Мітрафанавым пры раскопках Малышкаўскага гарадзішча. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі[1].

Апісанне

Кольца фібулы мае трохвугольнае сячэнне, на сярэдзіне маецца рэльефны выступ, канцы завершаны ў выглядзе невялічкіх дыскаў[2]. На дысках невялікія круглыя паглыбленні, абведзеныя кольцамі-выемкамі, якія разам з паглыбленнямі запоўнены чырвонай эмаллю. Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — адзіная аздобленная такім чынам знаходка ў помніках культуры штрыхаванай керамікі ў Беларусі[1][2]. Такія фібулы трапляюцца ў Літве, дзе яны датуюцца сярэдзінай ІІ ст. н. э.[3][2]. Малышкінская знаходка, безумоўна, прывазная[2].

Зноскі

  1. 1 2 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  2. 1 2 3 4 Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8
  3. Kulikauskas, Kulikauskiеne, Tautavičіus, 1961. P. 228; Pav. 153

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура штрыхаванай керамікі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Вілейскага раёна
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фібулы