wd wp Пошук:

Фёдар Рыгоравіч Пархоменка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пархоменка.

«Зіма», 1900-я

Фёдар Рыгоравіч Пархоменка (1868 — 1940) — беларускі мастак[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева(руск.) бел., у 1890-1900-я гады выкладаў у мастацкай школе ў Магілёве. Удзельнік больш за 10 выставак[1][2].

Творчасць

З асаблівай беражлівасцю і любоўю адлюстроўваў беларускія лясы, балоты, рачулкі з напаўразбуранымі банькамі, хаткамі, ваколіцы правінцыйных гарадкоў і мястэчак у сваіх графічных пейзажах. У пільнай увазе ды кожнай дэталі адчуваецца не толькі досвед яго папярэднікаў братоў Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх, алё і прытрымліванне традыцыі ветэрана перадзвіжніцтва І. Шышкіна[3].

Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губерні» (1902)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Пархоменко Федор Григорьевич (руск.)
  2. 1939 г. Персональные выставки (руск.)
  3. Глава IV (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Постаці Магілёва
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Асобы