wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Сухавіла

Фёдар Іванавіч Сухавіла (нар. 1917, в. Крывічы, Глыбоцкі раён) — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.

Біяграфія

З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага[5].

Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Зноскі

  1. Беларускiя маляваныя дываны
  2. Беларускiя маляваныя дываны
  3. Беларускiя маляваныя дываны
  4. Беларускiя маляваныя дываны
  5. Р. Ф. Шаура «Народныя маляваныя дываны Беларусі»
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе