Фундаменталізм — агульнае найменне крайне кансерватыўных філасофскіх, маральных і сацыяльных плыняў. Фундаменталізм часта з’яўляецца рэакцыяй на працэсы глабалізацыі і секулярызацыі, якія працякаюць у сучасным грамадстве. Адным з варыянтаў дадзенай плыні з’яўляецца фундаменталізм рэлігійны.
У якасці адной з асноўных сваіх задачаў рэлігійны фундаменталізм разглядае вяртанне рэлігійным структурам дамінуючых пазіцый у грамадстве[1][2][3][4]. Асноўнымі яго ідэалагічнымі палажэннямі з’яўляюцца неабходнасць строгага прытрымлівання прадпісанням, устаноўленым у рэлігійных свяшчэнных кнігах, недапушчальнасць крытыкі, альбо ліберальныя трактаванні пазначаных тэкстаў.