Фуміхіка Макі (яп.: 槇 文彦; нар. 6 верасня 1928, Токіа) — японскі архітэктар, які стаяў ля вытокаў руху метабалістаў.
Скончыў Такійскі ўніверсітэт у 1952 годзе, а затым атрымаў дзве навуковыя ступені — у Мічыганскай акадэміі мастацтваў і ў Гарвардскай школе мастацтваў. У 1950-я гады працаваў і выкладаў у ЗША. З 1969 па 1992 гады ўзначальваў праектаванне жылога квартала Hillside Terrace Complex у Токіа. У 1993 годзе яму была ўручана Прытцкераўская прэмія. У 2003 годзе скончыў узвядзенне штаб-кватэры тэлекампаніі «Асахі».