wd wp Пошук:

Фрыц ван дэн Бергэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам ван дэн Бергэ.

Фрыц ван дэн Бергэ (нідэрл.: Frits van den Berghe; 3 красавіка 1883, Гент — 23 верасня 1939, там жа) — бельгійскі мастак, які пісаў свае працы пераважна ў імпрэсіянісцкім і экспрэсіянісцкім стылях.

Жыццё і творчасць

Яго бацька быў бібліятэкарам у Генцкім універсітэце. Фрыц ван дэн Бергэ вывучаў жывапіс у Мастацкай акадэміі роднага горада. Пасля яе заканчэння ў 1904 годзе ён прыязджае ў невялікае фламандскае мястэчка Сінт-Мартэнс-Латэм, дзе ўтварылася калонія жывапісцаў і склалася свая, мастацкая Латэмская школа. У ранні перыяд сваёй творчасці Ф. ван дэн Бергэ ствараў творы ў імпрэсіянісцкай манеры. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ён, як і многія іншыя мастакі з Сінт-Мартэнс-Латэма, перасяляецца ў Нідэрланды. Пад уплывам свайго старэйшага сябра Густава дэ Смета ван дэн Бергэ пачаў маляваць экспрэсіянісцкія карціны. У гэты творчы перыяд (пачынаючы з 1916 года) мастак піша змрочныя, песімістычныя палотны.

У 1922 годзе, пасля вяртання ў Брусель, мастак для сваіх карцін выбірае больш светлыя фарбы, іх настрой робіцца больш вясёлым і радасным. Асноўнай тэмай яго творчасці ў гэты перыяд становіцца аголенае жаночае цела. У 1925 годзе ван дэн Бергэ пераязджае ў Гент, дзе падпадае пад мастацкі ўплыў сюррэалізму. Яго працы ў канцы жыцця напісаны ў фантастычных і трагічных танах.

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Frits Van den Berghe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генце
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Фландрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных