wd wp Пошук:

Франчэска Дзі Джавані

Франчэска Дзі Джаванні (нар.24 сакавіка 1953, Палерма, Італія) — італьянскі юрыст, кіраўнік пасады ў дзяржсакратарыяце Ватыкана.

Біяграфія

Атрымала юрыдычную адукацыю і праходзіла практыку ў міжнародным цэнтры руху «Факаляры». З верасня 1993 года яна была афіцыялам Аддзела па сувязях з дзяржавамі, займаючыся, у прыватнасці, пытаннямі, звязанымі з міжнароднымі дамовамі па міграцыі, міжнародным гуманітарным правам, камунікацыямі, прыватным міжнародным правам, становішчам жанчын, інтэлектуальнай уласнасцю і турызмам.

15 студзеня 2020 года Папа Францішак прызначыў яе намеснікам сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту, даручыўшы ёй кіраваць сектарам шматбаковых адносін[1].

Зноскі

  1. Кіраўнічую пасаду ў Дзяржсакратарыяце Ватыкана ўпершыню заняла жанчына
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Дыпламаты Ватыкана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палерма
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў