wd wp Пошук:

Францішак Цэтнер

Францішак Цэтнер (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода смаленскі1714).

Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.

Біяграфія

Ганна з Тарлаў

Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнераў герба «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.

У 17021703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[1].

Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзафа Жавускага[2].

Партрэты Францішка Цэтнера і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.

Зноскі

  1. Hejnosz W. Franciszek Cetner // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 238.
  2. Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 154.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Род Цэтнераў
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1732 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты вярбельскія
Катэгорыя·Памерлі ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Старосты камянацкія