wd wp Пошук:

Францыска Донер

Францэска Марыя Барбара Донер (кар.: 프란체스카 도너; 15 ліпеня 1900 — 19 сакавіка 1992) — першай ўступіла на пасаду першай лэдзі Паўднёвай Карэі і займала яе з 1948 па 1960 год. Другая жонка Лі Сын Мана, першага Прэзідэнта Рэспублікі Карэя.

Поўнае імя

Паводле пасведчання аб нараджэнні яе імя — Францыска Донер. Пазней яна выкарыстала імя Францэска Донер (нават у афіцыйных дакументах). Гэтая версія яе імя выкарыстоўваецца ва ўсіх яе паўднёвакарэйскіх дакументах (уключаючы пашпарт).

Біяграфія

Донер нарадзілася ў муніцыпалітэце Інцэрсдорф, прыгарадзе сталіцы Вены. У 1933 годзе сустрэла карэйскага палітыка Лі Сын Мана у гатэлі ў Жэневе. У той час жыў у Злучаных Штатах і быў праездам у Жэневе.

Спачатку Францэска і Сын Ман жылі ў Нью-Йорку і штаце Вашынгтон, затым на Гаваях. У ЗША яна працавала яго сакратаром.

Памерла 19 сакавіка 1992 года ў Сеуле, Паўднёвая Карэя.

Зноскі

  1. 1 2 Franziska Donner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі