wd wp Пошук:

Фларэнтыйскі баптыстэрый

Баптыстэрый Сан-Джавані (італ.: Battistero di San Giovanni) — сярэднявечны (раманскі стыль) баптыстэрый на П’яцца дэль Дуома і П’яцца дзі Сан-Джавані, побач з саборам Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ і кампанілай Джота ў Фларэнцыі, адзін з самых старых будынкаў горада. Як і большасць баптыстэрыяў, асвечаны ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Першы баптыстэрый быў пабудаваны ў Фларэнцыі не пазней V стагоддзя. Цяпер існуючы будынак будаваўся з 1059 па 1129 гады. Аж да XIX стагоддзя менавіта тут хрысцілі ўсіх выхадцаў Фларэнцыі. Сярод іх — Дантэ і Медычы. Паўкруглая апсіда ў XIII стагоддзі была заменена на прамавугольную. Скляпенне купала ўпрыгожаны візантыйскімі мазаікамі XIIIXIV стагоддзяў. Цэнтральная мазаіка адлюстроўвае карціну Страшнага суда з фігурай Хрыста ў цэнтры. У баптыстэрыі таксама знаходзіцца грабніца антыпапы Яна XXIII.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. 1 2 3 GCatholic.org — 1997. Праверана 11 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі
Катэгорыя·Баптыстэрыі
Катэгорыя·Васьмівугольныя будынкі
Катэгорыя·1129 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1129 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Фларэнцыі ў раманскім стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных