wd wp Пошук:

Фламінга звычайны

Фламінга звычайны, фламінга ружовы (Phoenicopterus roseus) — птушка з роду фламінга.

Апісанне

Даўжыня цела 120-145 см, размах крылаў 130-165 см. Птушкі дасягаюць масы 3,4-4 кг. Самка меншая за самца.

Апярэнне ў дарослых самцоў і самак пяшчотна-ружовага колеру, крылы пурпурова-чырвоныя, махавыя - чорныя. Без пер’я - аброць і кольца вакол вачэй - чырвоныя. Дзюба ў асноўнай частцы - ружовая, на канцы - чорная. Маладыя птушкі бруднавата-шэрыя, з ружовым налётам. На кожнай назе па 4 пальцы. У палёце выцягвае шыю і ногі. Голас: гучнае, прарэзлівае «крок, грок», крыху падобнае да гогату гусей.

Пашырэнне

Арэал разарваны, з лакальнымi калонiямi ў паўднёвых Iспанii i Францыi, на Сардзініі, узбярэжжах Каспiйскага мора, у Малой i Паўднёвай Азii, на захадзе Пакiстана, у Афрыцы, на астравах Зялёнага Мыса, Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыцы, на Антыльскiх i Галапагоскiх а-вах. Сустракаецца ў дэльтах рэк, неглыбокiх, часта салёных азёрах, па берагах марскiх заток або на астравах сярод разліваў вады.

Паўднёвыя папуляцыi — аселыя, еўрапейскiя — часткова аселыя, сярэднеазiяцкiя — пералётныя, астатнiя — аселыя. Залятае ў большасць еўрапейскiх краiн, нават у Нарвегiю, Швецыю, Фінляндыю. У некаторыя гады сустракаецца часцей (гэта могуць быць птушкі, якія ўцяклі з няволi). На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Месца зiмовак: паўднёвае ўзбярэжжа Каспiйскага мора, Блізкі Усход, Паўднёвая Еўропа, Афрыка, Цэнтральная i Паўднёвая Амерыка.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе калоніямі. Гняздо — куча, выступаючая з вады, зробленая з iлу i водных раслiн. Латок без высцiлкi.

Яйкi (2-3) авальна-падоўжаныя з завостраным канцом, алiўкава-зялёныя з налётам вапны. Памеры: 88,5 х 54,5 мм[1].

Падвiды

Зноскі

  1. http://www.ptushki.org/guide/bird/69.html#sthash.yL8qj7bh.dpuf

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1811 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Фламінгавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай