wd wp Пошук:

Фердынанд VI

Фердынанд VI (ісп.: Fernando VI; 23 верасня 1713 — 10 жніўня 1759) — кароль Іспаніі (1746—1759), сын Філіпа V і яго першай жонкі, Луізы Савойскай. Стрыечны брат Людовіка XV. Кароткае валадаранне Фердынанда апынулася ў цэлым паспяховым, паспрыяўшы выхаду Іспаніі з крызісу XVII стагоддзя.

Асоба

Уступіў на прастол на 33-м годзе жыцця, не прымаючы датуль удзелу ў справах кіравання з-за варожых адносін да яго з боку яго мачахі Елізаветы Фарнезэ. Адрозніваючыся мяккім характарам і пакутуючы ад меланхоліі, ён падпарадкоўваўся ўплыву сваёй разумнай і энергічнай жонкі Барбары, дачкі караля Партугаліі Жуана V. Смерць жонкі ў 1758 годзе стала цяжкім ударам для караля, ён цяжка захварэў псіхічна і ненадоўга перажыў жонку.

Палітычны бок кіравання

Супрацоўнікамі Фердынанда ў справах кіравання былі маркіз дэ Энсенада, які кіраваў фінансамі, Хасэ дэ Карвахаль, які кіраваў замежнай палітыкай, Равага, спавяданнік караля, і спявак Фарынелі, былы саветнік Філіпа V. Карвахаль імкнуўся падтрымліваць дружалюбныя адносіны паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй; пасля яго смерці (1754) Энсенада, вораг Англіі, настойваў на збліжэнні з Францыяй, што і стала прычынай яго адстаўкі.

Фердынанд жадаў заставацца нейтральным у міжнародных адносінах і засяроджваў свае клопаты на рэформах арміі, флоту, суда і адміністрацыі, на ажыўленні земляробства, прамысловасці і гандлю, на развіцці навуковай і мастацкай адукацыі. У гэтым стаўленні ён з’яўляецца папярэднікам Карла III і яго выбітных міністраў.

Зноскі

Літаратура

Акрамя агульных сачыненняў па гісторыі Іспаніі, якія ахопліваюць час Фердынанда, гл. Desdevises du Dezert, «L’Espagne de l’ancien régime» (П., 1897).

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Каралі іспанскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1713 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іспанскія Бурбоны
Катэгорыя·Памерлі ў 1759 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Псіхічнахворыя манархі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)