wd wp Пошук:

Ферацэрый

Ферацэрый — гэта сінтэтычны пірафорны сплаў мішметалу, змяшаны з аксідамі жалеза і/або магнію. Пры ўдары па больш цвёрдым матэрыяле гэтая сумесь утварае гарачыя іскры, тэмпература якіх можа дасягаць 3315 °C за кошт хуткага акіслення ў працэсе ўдару па стрыжню. Пры ўдары ўтвараюцца аскепкі, якія падвяргаюцца ўздзеянню кіслароду ў паветры і лёгка загараюцца ад цяпла трэння з-за надзвычай нізкай тэмпературы ўзгарання цэрыя ~170 °C.

З-за гаручасці ферацэрый часцей за ўсе ўжываецца як крыніца запальвання («крэмень») для запальніц. З-за здольнасці ферацэрыю ўзгарацца ў неспрыяльных умовах стрыжні з ферацэрыю звычайна выкарыстоўваюцца ў якасці турыстычных прылад, або прылад для аварыйнага распальвання агню ў наборах для выжывання (агніва).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Злучэнні цэрыю
Катэгорыя·Рэдказямельныя элементы
Катэгорыя·Крыніцы агню
Катэгорыя·Сплавы жалеза
Катэгорыя·Злучэнні лантану