wd wp Пошук:

Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінкевіч. Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч (1 лютага 1920 — 13 жніўня 1992) — беларускі вучоны-эканаміст, аўтар навуковых прац па перспектывах развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР, размяшчэнні галін сельскай гаспадаркі і фарміравання сельскагаспадарчых зон БССР, навуковаму прагназаванні комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця вытворчых сіл Беларускага Палесся. Уся яго навуковая і выкладчыцкая дзейнасць была звязана з Інстытутам эканомікі АН БССР, у якім Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, а з 1964 па 1980 гады дырэктарам Інстытута. Адначасова ў 1966—1970 гадах Ф. С. Марцінкевіч — прафесар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. У 1980—1987 гадах загадчык сектара, з 1987 года — дарадца пры дырэкцыі Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся Ф. С. Марцінкевіч ў вёсцы Машчонае Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1937 годзе сярэдняй школы Фелікс Станіслававіч паступае ў Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт. Вялікая Айчынная вайна перапыніла вучобу ва ўніверсітэце, якую ён скончыў ўжо пасля вайны, а праз год ён паступiў у аспірантуру пры Інстытуце эканомікі АН БССР. З якiм звязана ўся яго наступная навуковая і педагагічная дзейнасть. З 1964 года па 1980 год ён з’яўляўся дырэктарам гэтага інстытута. Тут жа ён стаў кандыдатам, а затым і доктарам эканамічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам, а потым і акадэмікам.

Вучоны, педагог актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, Ф. С. Марцінкевіч унёс вялікі ўклад у развіццё эканамічнай навукі, абгрунтаванне кірункаў развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі, павелічэння яе эканамічнага патэнцыялу і павышэння яго эфектыўнасці. Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле быў падрыхтаваны шэраг навуковых дакладаў па развіцці і размяшчэнні галін народнай гаспадаркi рэспублікі, навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстанням прыродных рэсурсаў і развіццю прадукцыйных сіл Беларускага Палесся, сацыяльна-эканамічных праблемах сельскай гаспадаркі і інш.

Размяшчэнне і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі БССР

Навуковай дзейнасці Фелікса Станіслававіча заўсёды быў уласцівы творчы характар, комплексны падыход да даследуемых эканамічных праблем, імкненне давесці навуковае даследаванне да практычнага выкарыстання. Ім было апублікавана больш за 200 навуковых прац, дзе кожная адрозніваецца сваёй арыгінальнасцю і пэўнай завершанай аб’ятасцю, знаходзіла шырокае прызнанне навуковай грамады ў рэспубліцы і за яе межамі. Сярод іх варта адзначыць такія, як «Спецыалiзацыя сельскай гаспадаркі і развіццё прамысловасці па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны», «Размяшчэнне і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі БССР», «Беларусь у народагаспадарчым комплексе страны», «Пытанні тэорыі і ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці народнай гаспадаркі» і інш.

Пытанні тэорыі і ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці народнай гаспадаркі

Значнае месца ў даследаваннях Ф. С. Марцінкевіч займае вывучэнне эканамічнай гісторыі Беларусі. У такіх буйных манаграфіях як «Эканоміка Савецкай Беларусі 1917—1967 гг.» і «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады», дзе Фелікс Станіслававіч з’яўляецца адным з кіраўнікоў і сааўтарам, у працы даецца разгорнуты выклад глыбіні і паслядоўнасці сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, имеўшых месца за гады Савецкай улады ў Беларусі, раскрываюцца здарэннi, якія адбыліся ў сістэме грамадскага ўзнаўлення, паказываецца працэс фарміравання рэспубліканскага гаспадарчага комплексу як складовай часткі агульнасаюзнага народнохозяйственнаго комплексу.

Важкі ўклад Ф. С. Марцінкевіч унёс у падрыхтоўку навуковых кадраў. І як кіраўнік вядучага цэнтра эканамічнай навукі ў рэспубліцы, і як вучоны-педагог ён добра разумеў велізарнае значэнне гэтага для развiцця эканамічнай навукі, аддаваў на гэта многа сіл і энергіі. На працягу шэрагу гадоў ён з’яўляўся старшынёй Савета па абароне дысертацый. Пад яго непасрэдным навуковым кіраўніцтвам было падрыхтавана больш за 30 кандыдатаў навук, здольных вырашаць складаныя і важныя праблемы эканамічнага развіцця.

Шмат намаганняў і энергіі аддаваў Ф. С. Марцінкевіч каардынацыі Навуковых даследаванняў у галіне эканомікі ў рэспубліцы, ажыццяўляючы кiраўнiцтва і удзельнічаючы ў працы праблемных саветаў пры Аддзяленні агульных навук АН БССР і Дзяржплана БССР, а таксама з’яўляючыся членам шэрагу навукова — тэхнічных саветаў міністэрстваў і ведамстваў. Годна прадстаўляў Фелікс Станіслававіч Беларусь у шэрагу міжнародных арганізацый. У складзе дэлегацыі БССР ён браў удзел у працы Мiравой канферэнцыі па зямельным рэформам у Рыме, удзельнічаў у працы сусветнай харчовай канферэнцыі ў Рыме, з’яўляўся кіраўніком дэлегацыі Беларускай ССР на сесіях Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жыневе, быў старшынёй міжрэгіянальнага семінара ААН па размешчэнню прамысловасці і рэгіянальнаму развіццю ў г. Мінску.

Цiкавы факт

Даведка пра Ф. С. Марцінкевіча на рускамоўнай версіi сайта прысутнiчае ў галiне выдатных працаўнiкоў i выпускнiкоў унiверсiтэта, але адсутнiчае ў беларускай версіi сайта БДУ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»