wd wp Пошук:

Фалклендскі палац

Зруйнаваная частка палаца
Найстарэйшая зала для гульні ў мяч.

Фалклендскі палац (Falkland Palace) — паляўнічы палац у французскім (протарэнесансным) стылі, узведзены ў 1501-42 гг. у мястэчку Фолкленд (вобласць Файф) шатландскімі каралямі Якавам IV і Якавам V.

Шатландскія манархі набылі Фолкленд у клана Макдафаў у XIV стагоддзі. Роберт Сцюарт замарыў голадам у Фолклендскім замку старэйшага сына караля Роберта III, Дэвіда. Якаў IV і Якаў V сюды завітвалі галоўным чынам падчас сакаліных паляванняў. Ледзь не галоўная славутасць замка — найстарэйшая ў свеце зала для гульні ў рэал-тэніс (1539), якая дагэтуль выкарыстоўваецца спартсменамі.

Бацька Марыі Сцюарт, Якаў V, памёр у гэтай рэзідэнцыі, і яго пераемнікі не даравалі ёй сваёй увагай. У 1654 г. палац быў спалены салдатамі Кромвеля і прастаяў у развалінах да 1887 года, калі маркіз Бют (прадстаўнік малодшай галіны дому Сцюартаў) пачаў рэстаўрацыйныя працы. Яго нашчадкі валодаюць палацам і дагэтуль (хоць з 1952 г. будынкам даверна кіруе Шатландскае таварыства аховы помнікаў).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Шатландыі
Катэгорыя·Палацы Шатландыі