wd wp Пошук:

Факультэт супрацьпаветранай абароны ВАРБ

Факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Гісторыя

Факультэт створаны 20 ліпеня 2009 года.

Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 11 спецыялізаваных аўдыторый з размешчанымі ў іх узорамі вывучаемай тэхнікі, у тым ліку камп’ютэрны вучэбна-трэніровачны клас, а таксама палявы вузел сродкаў радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем ўзбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый.

Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў[1].

Склад

Факультэт у цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры: разведкі і замежных армій; радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы; сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі.

Спецыяльнасці

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:

Факультэт удзельнічае ў падрыхтоўцы слухачоў камандна-штабнога факультэта па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і воінскімі часцямі Сухапутных войскаў» і замежных спецыялістаў. Акрамя таго, на кафедрах факультэта абучаюцца слухачы магістратуры і ад’юнкты па профільных спецыяльнасцях.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:

Начальнікі

Зноскі

  1. Факультэт ваеннай разведкі Архівавана 16 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2009 год у Мінску
Катэгорыя·Факультэты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Супрацьпаветраная абарона
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта