wd wp Пошук:

Факультэт ракетных войскаў і артылерыі ВАРБ

Факультэт ракетных войскаў і артылерыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Апісанне

Факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення вядзе з 1 жніўня 1992 года, калі на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча быў cтвораны артылерыйскі факультэт. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны генерал-маёр Аляксандр Паўлавіч Захаранка. У 1995 годзе пры стварэнні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь артылерыйскі факультэт быў перайменаваны ў факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ўключаны ў яе склад. У сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў у 2005 годзе факультэт ракетных войскаў і артылерыі быў рэарганізаваны, а кафедры баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, устройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўвайшлі ў склад агульнавайсковага факультэта.

У мэтах выканання Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у мэтах якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў для ракетных войскаў і артылерыі на базе кафедраў баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі і ўстройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення 30 чэрвеня 2012 года створаны факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на гарадку баявой работы, на палігоне «Белая Лужа», а таксама ў злучэннях і воінскіх часцях ракетных войскаў і артылерыі, базах і арсеналах артылерыйскага ўзбраення.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах: старшы афіцэр батарэі (камандзір агнявога ўзвода, узвода процітанкавых кiруемых ракет) камандзір узвода кіравання артылерыйскай (мінамётнай, рэактыўнай артылерыйскай) батарэі; начальнік разліку пускавой устаноўкі (баявой машыны рэактыўнай артылерыйскай батарэі буйнога калібра); начальнікаў службаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, інжынераў цэхаў рамонтных прадпрыемстваў і аддзелаў баз захоўвання[1].

Спецыяльнасці

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 3 спецыяльнасцях і 3 спецыялізацыях:

Склад

У цяперашні час факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўключае ў сябе кіраўнiцтва факультэта, дывізіён курсантаў у складзе пяці курсаў, тры кафедры: баявога прымянення ракетных войскаў і артылерыі, кіравання ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі, прылады і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Начальнікі

Зноскі

  1. Факультэт ракетных войскаў і артылерыі Архівавана 17 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1992 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Факультэты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артылерыя
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат