Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў створаны як структурнае падраздзяленне Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 20 лютага 1986 года. У 1986—1999 гады факультэт забяспечваў першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
З 2000 года асноўнай задачай факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў органаў унутраных спраў. Факультэт таксама выконвае функцыі галаўнога падраздзялення ведамаснай падсістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Аддзяленне завочнага навучання было створана ў жніўні 2017 года з прычыны рэарганізацыі факультэта завочнага навучання[1].