Уільям Чамберс (англ. Sir William Chambers, 23 кастрычніка 1723 г. Гётэбарг — пам. 8 сакавіка 1796 г. Лондан) — шатландскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму ў архітэктуры.
У.Чамберс нарадзіўся ў сям’і гандляроў, якая перасялілася ў яго дзяцінстве ў Іаркшыр. З 1740 года знаходзіцца пры Шведскай Ост-Індскай кампаніі. Здзяйсняе паездкі на Усход, пры гэтым вывучае ў Кітаі мясцовае дойлідства і планіроўку садоў і паркаў.
Пасля вяртання ў Еўропу Чамберс наведвае ў 1749 годзе парыжскую Школу мастацтваў, дзе вучыцца ў Жака-Франсуа Бландэля. Наступныя 5 гадоў ён праводзіць у Рыме, вывучае антычнае мастацтва і школы Рэнесансу. У 1755 ён прыязджае ў Англію. У наступныя гады У. Чамберс (нароўні з Робертам Адамам) быў найбуйнейшым лонданскім дойлідам, асабістым архітэктарам Аўгусты Саксен-Гоцкай, прынцэсы Уэльскай. Яна пашырыла Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю, дзе Чамберс пабудаваў шэраг збудаванняў (Вялікую пагаду і іншыя). У 1776—96 гг. узвёў новы будынак Сомерсет-хауса ў Лондане.
З 1768 года Чамберс — член Каралеўскай акадэміі мастацтваў, займаў таксама пасаду каралеўскага генерал-інтэнданта па будаўніцтве.
Summerson, John (1970). Architecture in Britain, 1530 to 1830. Pelican History of Art. Harmondsworth: Penguin Books.