wd wp Пошук:

Уільям Мак-Мэхан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уільям Мак-Мэхан (23 лютага 1908 — 31 сакавіка 1988) — аўстралійскі палітык, дваццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія

Уільям Мак-Мэхан — першы з трох дзяцей В. Д. Мак-Мэхана. Яго маці, Мэры Элен Уолдэр, памерла, калі Уільяму было 4 гады. Выхаваннем дзіцяці займаўся дзядзька, Самуэль Уолдэр, які адзін час быў мэрам Сіднея. Пасля школы Мак-Мэхан паступіў у Сіднейскі ўніверсітэт, у якім вывучаў эканоміку і права. Працаваў салісітарам у юрыдычнай фірме. У 1939 годзе быў прызваны ў войска і да заканчэння Другой сусветнай вайны даслужыўся да маёра.

У 1965 Мак-Мэхан ажаніўся з Соняй Хопкінс. У іх нарадзілася трое дзяцей (адзін з іх — акцёр Джуліян Мак-Мэхан).

У сакавіку 1971 года Мак-Мэхан стаў прэм’ер-міністрам Аўстраліі. Асноўнымі пытаннямі знешняй палітыкі ў гэты час была адсутнасць дыпламатычных адносінаў з Кітаем і ўдзел у вайне ў В’етнаме, якая выклікала пратэсты ў краіне. Урад Мак-Мэхана адмовіўся прызнаць камуністычны рэжым у Кітаі. У кастрычніку 1971 Мак-Мэхан наведаў з візітам ЗША, дзе сустракаўся з Рычардам Ніксанам. 18 жніўня 1972 ён абвясціў аб пачатку вываду войскаў з В’етнама.

Сярод сацыяльных зменаў падчас кіравання Мак-Мэхана — адкрыццё сетак рэстаранаў хуткага абслугоўвання Pizza Hut і Мак-Доналдс у 1971 годзе, фарміраванне жаночага выбарнага лобі, якое было незадаволена нізкай роляй жанчын у палітыцы, а таксама першы юрыдычны офіс для тубыльцаў.

Зноскі

  1. 1 2 Sir William McMahon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William McMahon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Sir William McMahon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта