wd wp Пошук:

Уюрковыя

Уюрковыя (Fringillidae) — вялікае сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).

Невялікiя птушкі, якія харчуюцца звычайна насеннем (жывёльныя кармы выкарыстоўваюцца значна менш) i таму маюць моцную, кароткую дзюбу. Часта, але не заўсёды, ёсць палавы дымарфізм. Маладыя падобныя да самкі. Гняздзяцца ў хмызняках i ў лясах. Многа аселых альбо качавых відаў, некаторыя пералётныя. Адрозніваецца 122—129 відаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта