wd wp Пошук:

Уэчулафкен

Уэчулафкен — возера ў правінцыі Неўкен, у Патагоніі, у Аргенціне. Гэта ледавіковае возера знаходзіцца ў Андах на тэрыторыі Нацыянальнага парку Ланін у 25 кіламетрах ад горада Хунін-дэ-лос-Андэс і ў 60 кіламетрах ад горада Сан-Марцін-дэ-лос-Андэс. Гэта адно з найбольш важных азёр Андаў у Аргенціне, падсілкоўваецца з азёр Паймун і Эпулафкен, а таксама талымі водамі.

Возера мае памеры каля 30 км у даўжыню і 5 км у шырыню, плошча 104 км². Адсюль і назва возера: на арауканскай мове huechu азначае «вялікае, доўгае», laufquen — возера.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Аргенціны