wd wp Пошук:

Ухвішча

У́хвішчавозера ў Полацкім раёне ў басейне ракі Альзініца, за 32 км на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Ухвішча.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 2,64 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Найбольшая глыбіня 23,5 м. Аб′ём вады 3,86 млн. м³. Плошча вадазбору 24,4 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на паўднёвым усходзе 14—15 м, месцамі да 18 м, пясчаныя), пад лесам, на поўначы, паўночным усходзе і паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на поўдні забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае і ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 4,9 м. Злучана пратокай з возерам Жадунь, упадаюць 4 ручаі, у т. л. з возера Мярэдзеж, выцякае ручай у раку Альзініца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна