Усходне-Аўстралійскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне Ціхага акіяна каля ўсходняга берага Аўстраліі, галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Накіравана з поўначы на поўдзень, каля вострава Тасманія зліваецца з цячэннем Заходніх Вятроў. Шырыня паміж 25 і 32° паўднёвай шыраты 100-200 км.
Тэмпература вады зімой 11-20°С, летам 15-26°С. Скорасць 1,1-1,8 км/гадз, у цэнтры больш за 2,7 км/гадз. Салёнасць каля 35,5‰.[1]
У мультфільме «У пошуках Нэма» марскія жыхары выкарыстоўваюць Усходне-Аўстралійскае цячэнне у якасці хуткаснай транспартнай магістралі, аналага чалавечай шашы.[2]