wd wp Пошук:

Усерасійская фашысцкая арганізацыя

Усерасійская фашысцкая арганізацыя (УФА) — існавала ў 1933—1942 гады ў ЗША пад кіраўніцтвам Анастасія Вансяцкага. Заснавана 10 мая 1933 года ў Томпсане (ЗША, штат Канектыкут). УФА — назва выкарыстоўваная для кароткасці (поўная назва Усерасійская нацыянал-рэвалюцыйная працоўная і працоўна-сялянская партыя фашыстаў). Пасля 1935 атрымала найменне Усерасійская нацыянал-рэвалюцыйная партыя. Партыя, што складалася з белаэмігрантаў, была малалікая, але моцная ў фінансавым дачыненні. У 1933—1941 гг. партыя выдавала штомесячную ілюстраваную газету «Фашист»[2]. З 1935 па 1942 гг. у Шанхаі партыя выдавала газету «Русский авангард»[3].

Зноскі

  1. Гимн ВФО
  2. Фашист (Putnam, Сonnecticut, USA, 1933–1941) Архівавана 16 красавіка 2013.
  3. Русский авангард (Шанхай, 1935–1942)(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя рускага нацыяналізму
Катэгорыя·Рускія фашысцкія партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1933 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1942 годзе