wd wp Пошук:

Усеамерыканскі кангрэс эсперанта

Усеамерыканскі кангрэс эсперанта (Tut-Amerika Kongreso de Esperanto, TAKE) - сустрэча амерыканскіх эсперантыстаў. Напачатку яна была нерэгулярнай, але, пачынаючы з трэцяга кангрэса, адбываецца кожныя тры гады. TAKE сазываецца Амерыканскай камісіяй UEA і араганізуецца мясцовым аргкамітэтам. TAKE накіраваны на пасіленне салідарнасці паміж эсперантыстамі з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерык, развіваць эсперанта-рух і даследваць яго праблемы. Падчас кангрэса эсперантысты прымаюць удзел ва мностве праграм. Акрамя рабочай часткі арганізуюцца таксама адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Эсперанта-сустрэчы