wd wp Пошук:

Урад Эстоніі ў эміграцыі

Урад Эстоніі ў эміграцыі — Урад Эстоніі ў эміграцыі захоўваў фармальна-юрыдычную пераемнасць з апошнім урадам Эстоніі да савецкай анексіі ў 1940 г. да 1992 г. Але нягледзячы на гэты, да сённяшняга дня існуе т.зв. урад Ныме, які дзейнічае на тэрыторыі Эстоніі.

Дзейнасць Урада падчас савецкай анексіі і нацысцкай акупацыі (1940 — 1945)

Асноўныя артыкулы: Анексія Эстоніі СССР, Эстонія падчас Другой сусветнай вайны і Нацыянальны камітэт Эстонскай Рэспублікі 17 чэрвеня 1940 г. савецкія войскі і Балтыйскі флот, падраздзяленні НКУС СССР пачалі ваенную аперацыю па анэксіі тэрыторыі Эстоніі. Вышэйшае кіраўніцтва Эстоніі прыйшло да высновы пра бессэнсоўнасць супраціву і пра неабходнасць пайсці на саступкі ў вобласці ўнутранай палітыкі. 21 чэрвеня 1940 г. урад Ю. Улуатса падаў у адстаўку, і прэзідэнт К. Пятс, пад націскам савецкага прадстаўніка ў Эстоніі А. Жданава быў вымушаны прызначыць камуніста І. Барбаруса новым прэм’ер-міністрам. Неўзабаве і сам К. Пятс быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам сям’ёй у СССР. Але новы ўрад на чале з І. Барбурасам не быў прызнаны ні адной дзяржавай, акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, што дало падставы Ю. Улуатсу і іншым дзяржаўным і палітычным дзеячам, якія пазбеглі арышту, спасылаючыся на арт. 46 Канстытуцыі Эстоніі 1938 г. («у выпадку, калі Прэзідэнт пакінуў сваю пасаду, ці не можа выконваць свае абавязкі, то гэтыя абавязкі ўскладаюцца на прэм’ер-міністра») стварыць урад у эміграцыі. Юрыдычныя падставы для такога акта падаюцца спрэчнымі, бо ўрад Ю. Улуатса быў адпраўлены ў адстаўку яшчэ дзеючым прэзідэнтам, і ім жа быў прызначаны новы старшыня ўраду.

Скарыстаўшыся германскім уварваннем на тэрыторыю СССР, «група Улуатса» спадзявалася зноў прыйсці да ўлады. 2728 ліпеня 1941 г. па ініцыятыве Ю. Улуатса ў Тарту адбылася канферэнцыю, на якой абмяркоўвалася становішча ў Эстоніі. На канферэнцыі быў падпісаны мемарандум, які змяшчаў зварот да германскага ўраду, у якім прапаноўвалася стварыць новы ўрад, аднавіць дасавецкі дзяржаўны лад і правесці мабілізацыю. Але, афіцыйнага адказу на яго так і не было.

Пасляваенная дзейнасць

Асноўны артыкул: Урад Ныме 9 студзеня 1945 г. памёр ад хваробы Ю. Улуатс. Яго пераемнікам на пасадзе стаў Аўгуст Рэй, які займаў пасаду міністра замежных спраў у праіснаваўшым 2 дні ўрадзе О. Ційфа. Але афіцыйна, А. Рэй абвясціў урад на выгнанні толькі 12 студзеня 1953 г. у Осла (Нарвегія).

16 ліпеня 1992 г. урад у выгнанні выдаў Дэкларацыю, у якой прызнаваў прэзідэнта суверэннай постсавецкай Эстоніі Л.-Г. Меры, і абвяшчаў аб спыненне сваёй дзейнасці. У той жа час, група на чале з М. Мацісэнам адмовілася прызнаваць роспуск ураду, бо постсавецкая эстонская палітычная эліта атрымала ўладу ад савецкіх акупацыйных органаў, а не згодна з Канстытуцыяй 1938 г. У дадатак М. Мацісэн апеляваў знаходжаннем расійскіх ваенных падраздзяленняў на тэрыторыі незалежнай Эстоніі (былі выведзены ў 1994 г.). У выніку раскола, М. Мацісэнам быў створаны т.зв. урад Ныме, які дзейнічае да сённяшняга дня на тэрыторыі Эстоніі.

Старшыні ўрада

# ІмяАрыгінальнае імяПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўПартыя
Прэм'ер-міністры в.а. Прэзідэнта Эстоніі
-Юры Улуатс (1890 — 1945)Jüri Uluots21 чэрвеня 19409 ліпеня 1945
-Аўгуст Рэй (1886 — 1963)August Rei9 студзеня 194529 сакавіка 1963
-Аляксандр Варма (1890 — 1970)Aleksander Warma30 сакавіка 196323 снежня 1970
-Тыніс Кінт (1896 — 1991)Tõnis Kint23 снежня 19701 сакавіка 1990
-Генрых Марк (1911 — 2004)Heinrich Mark1 сакавіка 19908 кастрычніка 1992

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эстонская дыяспара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Урады ў выгнанні