wd wp Пошук:

Урад Чэхіі

Урад Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Vláda České republiky) — вышэйшы орган выканаўчай улады Чэшскай Рэспублікі. Прававое палажэнне ўрада вызначаны трэцяй главой канстытуцыі Чэшскай Рэспублікі, прынятай 16 снежня 1992 года.

Прававое палажэнне

У адпаведнасці з канстытуцыяй Чэшскай Рэспублікі, урад з’яўляецца вышэйшым органам выканаўчай улады і складаецца са старшыні, намеснікаў старшыні ўрада і міністраў (артыкул 67). Урад з’яўляецца адказным перад палатай дэпутатаў парламента.

У адпаведнасці з артыкулам 68 канстытуцыі, члены ўрада прызначаюцца прэзідэнтам рэспублікі, потым напрацягу 30 дзён урад просіць палату дэпутатаў аб выражэнні даверу. Палата дэпутатаў альбо выражае давер зноў прызначанаму ўраду, альбо не. У апошнім выпадку прэзідэнт прызначае новы склад урада, які зноў павінен запытаць вотум даверу ў палаты дэпутатаў. Калі ж палата дэпутатаў другі раз запар не выразіць давера ўраду, прэзідэнт прызначае старшыню ўрада па прапанове старшыні палаты дэпутатаў.

Урад, у адпаведнасці з артыкулам 41 канстытуцыі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, прычым заканапраекты аб дзяржаўным бюджэце і аб выкананні дзяржаўнага бюджэта могуць уносіцца толькі ўрадам (артыкул 42 канстытуцыі). Прынятыя парламентам законы падпісваюцца старшынёй палаты дэпутатаў, прэзідэнтам рэспублікі і старшынёй урада (артыкул 51).

Паўнамоцтвы ўрада спыняюцца ў выніку выраза недаверу палатай дэпутатаў па пісьмовай прапанове не менш чым 50 дэпутатаў (артыкул 72), альбо ў выніку адстаўкі ўрада, якую прыймае прэзідэнт Рэспублікі (артыкул 73). Урад абавязаны падаць у адстаўку, калі палата дэпутатаў выразіла яму недавер, а таксама пасля выбараў ніжняй палаты парламента.

Склад выканаўчай улады вызначаецца на падставе Закона № 2/1969 Coll «Аб стварэнні міністэрстваў і іншых цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання Чэшскай рэспублікі» з наступнымі дапаўненнямі. На 2013 год існавала 14 міністэрстваў і 11 іншых органаў цэнтральнага дзяржаўнага кіравання (напрыклад, Офіс цэнтральнага ўрада ці Чэшскі офіс статыстыкі). Цэнтральны апарат дзяржавы таксама ўключае разнастайныя адміністрацыйныя органы з паўнамоцтвамі на нацыянальным узроўні, што падпарадкоўваюцца аднаму з міністэрстваў, якія не загадваюцца ў Законе (напрыклад, Чэшская гандлёвая інспекцыя ці Цэнтральны зямельны офіс). Гэты ж закон вызначае сферу дзейнасці і адказнасць міністэрстваў[2].

Зноскі

  1. Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
  2. Jan Hladík, Václav Kopecký. Реформа публичного администрирования в странах Вышеградской группы: полезные уроки для Беларуси и Украины. Чешская республика (нявызн.) (недаступная спасылка). 2013-6-13 (люты 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2013. Праверана 17 мая 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Урады паводле краін
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Чэхіі
Катэгорыя·Палітыка Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных