Уотэргейцкі скандал (анг. Watergate scandal) — палітычны скандал у ЗША 1972—1974, які скончыўся адстаўкай прэзідэнта краіны Рычарда Ніксана. Першы за гісторыю ЗША выпадак, калі прэзідэнт прыжыццёва датэрмінова спыніў выкананне абавязкаў.
17 чэрвеня 1972 года (за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 1972, на якіх кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Рычард Ніксан быў перавыбраны на другі тэрмін) у штабе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Джорджа Макговерна, размешчаным у вашынгтонскім комплексе «Уотэргейт», былі затрыманыя 5 чалавек, які праніклі ў гатэль шляхам узлому. Яны займаліся наладкай падслухоўваючай апаратуры і, па некаторых дадзеных, фатаграфаваннем унутраных дакументаў штаба дэмакратаў.
Да гэтага часу не даказаная сувязь менавіта гэтага інцыдэнту з адміністрацыяй Ніксана. Вядома, што ў яго сапраўды меліся плёнкі з нелегальна запісанымі перамовамі дэмакратаў, але тая «праслушка» загадзя не мела адносіны да гатэля «Уотэргейт». У той жа час, грамадскасць цікавіла не толькі тое, ці стаяў Ніксан за канкрэтнай групай пяці ўзломшчыкаў, але і тое, як ён і яго штаб рэагавалі на падзеі постфактум — у тым ліку і з пункту гледжання аб’ектыўнага іх расследавання.
Тэмы гэтай старонкі (7):