wd wp Пошук:

Універсітэт імя Карла Катанеа

Універсітэт імя Карла Катанеа (італ.: Università Carlo Cattaneo) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кастэланца.

Агульная характарыстыка

Універсітэт арганізаваны ў адзіным дэпартаменце комплекснага кіравання бізнесам. Універсітэт займае 68 000 м² крытай тэрыторыі ў будынках былой баваўнянай фабрыкі Кантоні. Ён мае ўнутраны кампус і парк плошчай каля 26 000 м², унутры якога стаіць віла Юкер. Праект аднаўлення прамысловай зоны, закінутай у 1988 годзе і з выглядам на раку Алона, з’яўляецца працай архітэктара Альда Росі. Ва ўніверсітэце дзейнічае свая бізнес-школа.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Італіі
Катэгорыя·Варэзэ (правінцыя)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта