1 аптэчная, або тройская унцыя ў англійскай сістэме мер = 8 драхмам “Драхма, Вялікабрытанія)”) = 480 гранам = 31,103 476 382 679 4 грамам.
1 аптэчная, або тройская унцыя ў старой рускай сістэме мер да 1927 г. = 8 драхмаў = 29,860 г
У Старажытным Рыме унцыя (uncia, мн. л. unciae) ураўноўвалася прыкладна 27,3 грамам. Слова uncia азначала «адна дванаццатая». Унцыя складала адну дванаццатую лібры (libra) і адну дванаццатую аса (as). Лібра выкарыстоўвалася ў гандлі, а ас — у манетарнай сістэме.
Унцыя Марыі Тэрэзы раней выкарыстоўвалася ў Эфіопіі і ў некаторых еўрапейскіх краінах. Яна ўраўноўвалася 31,1025 грамам.
У Нідэрландах, пры пераходзе на метрычную сістэму мер, унцыя (ons на галандскай мове) была перавызначаная як 100 грам.