У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Бэрзыньш. Улдыс Бэрзыньш (нар. 1944) — латышскі паэт, перакладчык, лінгвіст.
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1971). Вывучаў мовы і майстэрства перакладу, а таксама пытанні інтэрпрэтацыі кананічных рэлігійных тэкстаў.
Аўтар 11 кніг вершаў. Перакладае на латышскую мову паэзію ХХ ст. з турэцкай, азербайджанскай, польскай, рускай і іншых моў. Пераклаў кнігі Старога Запавету (Кніга Іова, Кніга Эклезіяста, Псалтыр), Каран, часткі старажытнаісландскай «Старэйшай Эды», «Гулістан» Саадзі, агузскі эпас «Кніга майго дзеда Каркуда».
і іншае.