wd wp Пошук:

Уладзіслаў Тышкевіч

Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх.

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[2].

З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[2].

Надмагілле Уладзіслава Тышкевіча ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Ян Булгак, 1919

Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[2].

Сям’я

Жонка Тэадора з Сапегаў

У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў.

11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 3 Г. А. Карпечанка. Удзел прадстаўнікоў роду Тышкевічаў у вайсковых і грамадска-палітычных падзеях Беларусі XV—XIX стст.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1644 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Род Тышкевічаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія