wd wp Пошук:

Уладзіслаў Ельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ельскі.

Уладзіслаў Ельскі (каля 17001762) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста пінскі, палкоўнік пяцігорскі.

Біяграфія

У. Ельскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш».

У 1756 годзе разам з Янам Масальскім, старостам ваўкавыскім, абіраўся паслом на сойм ад Гарадзенскага павета. У інструкцыі, выдадзенай ім павятовым соймікам, значыліся наступныя пункты: наданне ўрадаў у Вялікім Княстве Літоўскім толькі літвінам, адкрыццё ў Рэчы Паспалітай мынцы, выкананне трыбунальскіх правоў[1].

У шлюбе з Аленай Бжастоўскай меў сыноў Юзафа, Францішка, Станіслава, Канстанціна[2].

Зноскі

  1. Мацук А. Паслы ад павятовых соймікаў ВКЛ на сойм Рэчы Паспалітай 1756 г. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія. — К.: Інститут історії України НАН України, 2010. ISBN 978-966-02-5552-4.
  2. Кісялёў Г. Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 351.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1700 годзе
Катэгорыя·Ельскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты пінскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1762 годзе