wd wp Пошук:

Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Улаховіч. Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч (нар. 6 верасня 1957) — беларускі дыпламат.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя (з 2022 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 верасня 1957 года.

У 1985 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1986 года па снежань 1990 гады працаваў у Мінскім абкаме УЛКСМ, затым — у ЦК УЛКСМ Беларускай ССР. Са студзеня 1991 па красавік 1997 года працаваў у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь на пасадах рэферэнта, старэйшага рэферэнта, вядучага спецыяліста, памочніка Старшыні Вярхоўнага Савета. З 1997 па красавік 2000 году працаваў намеснікам генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс».

З красавіка 2000 па кастрычнік 2011 года працаваў дырэктарам Цэнтра міжнародных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012 годзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне і асаблівасці знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь (1921—2005 гг.)»[2].

З кастрычніка 2011 года — намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП). У 2016 годзе на пасяджэнні Савета быў абраны старшынёй БелГПП.

10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 лютага 2022.
  2. Становление и особенности внешней политики Республики Беларусь (1921—2005 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : специальность 07.00.15 История международных отношений и внешней политики / Улахович Владимир Евгеньевич ; Белорусский государственный университет
  3. Гучныя назначэнні ў МЗС, міністэрствах і не толькі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(нявызн.). БелТА (10 лютага 2022). Праверана 10 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных