Уладзімір Яфімавіч Сямічастны (15 студзеня 1924, Днепрапятроўская вобласць — 12 студзеня 2001, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-палкоўнік. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР (1961—1967). Член ЦК КПСС (1964—1971, кандыдат 1956—1964). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.