У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хрусталёў.
Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў (16 чэрвеня 1896, Санкт-Пецярбург — 19 мая 1954) — беларускі жывапісец і педагог. Маляваў пейзажы, жанравыя і тэматычныя творы.
У 1917—1919 гг. вучыўся ў Пецярбургскай АМ у студыі Б. Кустодзіева. У 1919—1922 гг. працаваў выкладчыкам у Веліжы (Смаленская вобласць). У 1926—1941 гадах у Віцебску, выкладчык у мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). З 1954 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.
Удзельнік Усебеларускага аб’яднання мастакоў (УАМ). Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Сярод важных «Усесаюзная мастацкая выстава» (Масква, 1950)[1].
Аўтар пейзажаў, партрэтаў, жанравых кампазіцый. Асноўныя тэмы — будаўніцтва новага жыцця, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Від Віцебска», 1927
«Будаўніцтва», 1929
«Вясна», 1936
«Канцэрт лесасплаўшчыкаў на Дзвіне», 1940
«Вяртанне партызан з аперацыі», 1945
«У пошуках маці», 1947
«Канстанцін Заслонаў», 1950
«Зіма», 1952
Канстанцін Заслонаў дае заданне
Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў на Вікісховішчы |