wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бачыла. Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла (нар.1960) — генерал-маёр міліцыі, былы кіраўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўская вышэйшая школа міліцыі.

Служыў ва Ўзброеных Сілах, працаваў у экспертна-крыміналістычнай групе на станцыі Мінск, затым у экспертна-крыміналістычным аддзяленні Беларускага УУС на транспарце.

Пасля абароны дысертацыі ў 1994 годзе працаваў на кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў Акадэміі МУС, з 1999 да 2003 года ўзначальваў яе.

У 2003—2004 гадах быў намеснікам начальніка Акадэміі МУС па вучэбнай рабоце, а з 2004 да 2010 года начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў[2].

Зноскі

  1. Наше учреждение образования посетили представители МВД Республики Беларусь
  2. Бачыла Уладзімір Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»