wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агіевіч. Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (25 кастрычніка 1938, Слуцк, Мінская вобласць — 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987).

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1]. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны.

Творы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Эволюция философских взглядов А. В. Луначарского : до 1908 года : диссертация … кандидата философских наук : 09.00.03. — Минск, 1986. — 193 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе