wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крышчановіч. Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч (13 студзеня 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1958 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Ваенпраекце, намеснік кіраўніка лабараторыі ў ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў Гомелі (1970); у аўтарскім калектыве: мікрараён у Петрыкоўцы (1965), клуб у г.п. Усходні (1967), навучальны комплекс на 3000 чалавек з актавай залай, кафэ і спартзалай (1967), генплан рэканструкцыі і спальны корпус санаторыя (1968) у Лепелі, сталовая і спартзала па вул. Першамайскай (1968), гандлёва-грамадскі цэнтр Паўднёвы Захад-1 (1983) у Мінску, лёгкаатлетычны манеж ЧБВА ў г.п. Усходні (1973), пансіянат рэспубліканскага спорткомплекса «Раўбічы» і добраўпарадкаванне тэрыторыі (197382).

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта гандлёва-грамадскага цэнтра Паўднёвы Захад-1 (1983).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Ваенпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў