wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Алейнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнік.

Уладзімір Пятровіч Алейнік (12 верасня 1959[1], Смалявічы) — беларускі савецкі скакун у ваду з 10-мятровага трампліну[1]. Заслужаны майстар спорту СССР (1978). З 1974 інструктар Спартыўнага камітэта БССР. У 1976 годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Срэбны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, двойчы чэмпіён Еўропы і двойчы чэмпіён СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].

Біяграфія

Першы медаль (бронзу) атрымаў у 16-гадовым узросце на Летніх Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у наступным годзе атрымаў сваё адзінае золата на міжнародных спаборніцтвах — стаў чэмпіёнам Еўропы ў Ёнчэпінгу. Далейшыя выступы таксама былі даволі ўдалыя, хоць і не прыносілі больш першых месцаў[2].

У 1986 скончыў выступы з скачкамі ў ваду і заняўся лыжнай акрабатыкай. У 1987-м выйграў першы чэмпіянат і Кубак СССР па гэтаму віду. Выступаў на этапах Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і Монт-Габрыэле, але з-за траўмы скончыў актыўную спартыўную кар’еру. У 89-м годзе Алейніка запрасілі трэнерам аўстрыйскай нацыянальнай каманды па фрыстайле. На гэтай пасадзе ён працаваў да 2002 года. Пасля стаў спартыўным чыноўнікам[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 1 2 Пируэты судьбы Владимира Алейника Архівавана 22 лютага 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па скачках у ваду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Скакуны ў ваду Беларусі
Катэгорыя·Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па скачках у ваду
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Скакуны ў ваду СССР
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года