wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жабінскі. Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі (нар. 5 ліпеня 1960, в. Шутавічы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць[3]) — беларускі хімік-арганік. Член-карэспандэнт (2017), доктар хімічных навук (2000), дацэнт (2011).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1982).

З 1982 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін».

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне хімічнага сінтэзу і выкарыстання стэроідаў, у прыватнасці, гармонаў раслін-брассінастероідаў. Шэраг работ прысвечаны распрацоўцы метадаў пабудовы структурных фрагментаў поліфункцыяналізіраванных стэроідаў. Ажыццявіў сінтэз важнейшых брасінастэроідаў, адпаведных ізатопна- і флуарэсцентна мечаных вытворных. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгуляцыі жыццяздольнасці і прадуктыўнасці раслін з дапамогай стэроідных гармонаў, стварэнні і ўкараненні прынцыпова новых аграпрэпаратаў і экалагічна дружалюбных тэхналогій на гэтай аснове.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  2. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-462282&strq=l_siz=20
  3. Юбіляры ліпеня

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных