wd wp Пошук:

Уладзімір Лукіч Бурмакін

Уладзімір Лукіч Бурмакін (нар. 12 чэрвеня 1927, в. Хандала, Тасееўскі раён, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1953 годзе. Працаваў выкладчыкам архітэктуры ў Томскім лесатэхнічным тэхнікуме, у праектных арганізацыях Новакузнецка, з 1964 па 1968 гады — галоўным архітэктарам Гомеля, у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю і Белкаапгандлю, выкладчыкам архітэктуры ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, з 1980 года — мастак-архітэктар у Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонду БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць

Асноўныя працы: жылы дом для маласямейных (1959), сярэдняя школа (1958) у Новакузнецку, комплекс адміністрацыйных будынкаў у г. Бялова Кемераўскай вобласці (1958), загараднае кафэ «Чабарок» (1969), рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Вечны агонь» (1970), адміністрацыйны будынак кандытарскай фабрыкі «Спартак» (1973) у Гомелі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары Новакузнецка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы