wd wp Пошук:

Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі

Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі (1 лютага 1922, в. Задуб’е, Гомельская губерня  — 26 студзеня 1999, г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь) — навуковы землеўпарадчык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, удзельнік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1922 года ў вёсцы Задуб’е Гомельскай губерні (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і селяніна. У 1940 годзе скончыў Кармянскую сярэднюю школу[1].

У 1941—1943 гадах, знаходзячыся на акупаванай тэрыторыі, уступіў у падпольную групу, быў сувязным партызанскага атрада. У 1943 годзе сышоў у 256-ы партызанскі атрад Журавіцкай партызанскай брыгады, быў камандзірам кулямётнага разліку. З кастрычніка 1943 года служыў у 479 асобнай разведвальнай роце 1312 стралковага палка 17 стралковай дывізіі ў якасці радавога, камандзіра аддзялення разведкі, справавода разведаддзела штаба дывізіі Першага Беларускага фронту[2]. Быў паранены, інвалід Вялікай Айчыннай вайны 2-й групы. Вайну скончыў ва Усходняй Прусіі ў г. Толькеміт (зараз — Польшча).

У 1946 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў на землеўпарадкавальны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, які скончыў з адзнакай па спецыяльнасці «землеўпарадкаванне». Працаваў у акадэміі з 1951 года асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, з 1980 года — прафесарам кафедры земпраектавання. З 1971 па 1984 год з’яўляўся загадчыкам гэтай кафедры. У 1964—1971 гадах абіраўся дэканам землеўпарадкавальнага факультэта[3].

У 1958 годзе ў Маскоўскім інстытуце землеўпарадкавання абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Арганізацыя кармавых угоддзяў і севазваротаў у калгасах Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР». У 1961 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта. Чытаў лекцыі па шэрагу курсаў, у тым ліку па землеўпарадкаванні і навуковых асновах землеўпарадкавання.

Памёр 26 студзеня 1999 года ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Асноўныя накірункі навуковых даследванняў:

Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ. У іх ліку: сем манаграфій (у сааўтарстве) па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямель і землеўпарадкавання, шэрагаў артыкулаў у зборніках навуковых прац і часопісах, а таксама навукова-метадычных дапаможнікаў. З’яўляецца сааўтарам падручніка «Землеўпарадкавальнае праектаванне», выдадзенага ў Маскве для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў СССР па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне». Па гэтым падручніку і ў цяперашні час вучацца студэнты краін СНД.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваныя 4 кандыдаты навук. Адзін з былых аспірантаў Каа Дык Фат стаў міністрам сельскай гаспадаркі В’етнама[4].

Прызнанне

Узнагароды

Памяць

Сям’я

Працы

Зноскі

  1. Стельмашонок, И. М. Из история землеустроительного образования в Горках — Мн.: 1999. С. 95
  2. Сайт «Память народа» Архівавана 9 ліпеня 2021.
  3. Колмыков, А. В., Писецкая, О. В. Землеустроительный факультет академии — высшая школа подготовки землеустроительных кадров в Республике Беларусь// Научно-методический журнал «Вестник БГСХА». Юбилейный номер. — Горки: 2020. С. 78—85
  4. Гончарова, Людмила. А дочку назвал Беларусью… (нявызн.).
  5. У акадэміі аўдыторыі прысвоілі імя Уладзіміра Кільчэўскага. Што вядома пра гэтага вучонага і воіна?

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Інваліды Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе