wd wp Пошук:

Уладзімір Канстанцінавіч Мацяш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацяш. Уладзімір Канстанцінавіч Мацяш (нар. 22 лютага 1951, в. Паўлавічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19761978 гадах працаваў архітэктарам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў Дзяржбуда БССР; у 19712011 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, начальнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект»; у 20112013 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «ЮНІР-інвест».

З 1990 па 1997 — народны дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Працаваў у камісіях па горадабудаўніцтве, архітэктуры і будаўнічым комплексе, справах інвалідаў, школьнай адукацыі і выхаванні.

Член Беларускага саюза архітэктараў, тры гады ўзначальваў арганізацыю Саюза архітэктараў «Белдзяржпраекта».

Творчасць

Аўтавакзал у Бабруйску
Рэспубліканскі цэнтр аховы здароўя маці і дзіцяці
Праект інфекцыйнай бальніцы па вул. Адзінцова. Макет

У архітэктурнай дзейнасці спецыялізуецца ў вобласці практычнага праектавання аб’ектаў аховы здароўя, жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя працы: Рэспубліканскі цэнтр па ахове здароўя маці і дзіцяці (1985, у сааўтарстве з А. Панамаровым), праект інфекцыйнай бальніцы па вул. Адзінцова (у сааўтарстве з А. Панамаровым)[1] і інш.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне