wd wp Пошук:

Уладзімір Блюднік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блюднік. Уладзі́мір Блю́днік (1 верасня 1975, Дзятлава, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак, паэт, празаік, член Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані.

Біяграфія

19931998 — навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Познані. У 1998 годзе атрымаў дыплом у майстэрні літаграфіі прафесара Л. Мяноўскага. Займаецца рысункам, жывапісам і графікай. Працы Уладзіміра Блюдніка захоўваюцца ў Беларусі, Польшчы, Канадзе, ЗША, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах і Венесуэле. Аўтар вершаў і апавяданняў. Жыве і працуе ў горадзе Познані.

Творчасць

«Вяртаньне» «Белы Крумкач», 2008.

Літаратурны дэбют адбыўся ў 2008 годзе. У выдавецтве «Белы Крумкач» выйшла кніга «Вяртаньне». Выданне змяшчае вершы, прозу і рэпрадукцыі карцінаў і літаграфій аўтара.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаве
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі