wd wp Пошук:

Уладзімір Анатольевіч Гошын

Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын (нар. 31 жніўня 1962, сяло Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, Казахстан) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія

Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1988 года паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намесніка[1]. 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя[2], адстаўлены быў 13 снежня 2011 года[3].

З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве[4].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. № 117 «О назначении В.А.Гошина первым заместителем Председателя Государственного таможенного комитета Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 291 «О назначении В. А. Гошина»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 582 «Об освобождении от должности В.А.Гошина» (1/13148) Архівавана 24 верасня 2015. (руск.)
  4. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў В’етнаме
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Індыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці