У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілевіч. Уладзімір Аляксандравіч Васілевіч (нар. 1952 г. Мінск, БССР) — беларускі фалькларыст, этнограф, кандыдат філалагічных навук (1979 г.), загадчык кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М. Танка (па інфарм. на 2014 г.), дацэнт.[2] Сфера навуковых інтарэсаў: беларуская фалькларыстыка; этнаграфія; беларуская міфалогія. [3] Сын беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.