wd wp Пошук:

Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя

Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя (сакавік 1917, вёска Смалічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 23 лютага 1943) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1935 годзе скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 годзе — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута, быў накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадскую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газеты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая часць трапіла ў акружэнне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк з лагера і вярнуўся дадому. Па некаторых звестках па прапанове камандавання партызанскага атрада ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадскую школу. У верасні 1942 г. перабраўся ў Слуцк, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў снежні 1942 года была выдана правакатарам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1938 года.

Расстраляны немцамі 23.02.1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.

Творчасць

У 1932 г. мазырская газета «Палеская праўда» змясціла апавяданне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданнем выйшла кніга апавяданняў «Любоў» (1938, 1939).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе